Аддзел Следчага камітэта па горадзе Орша вярнуў рэдактару незалежнага інтэрнэт-сайта orsha.eu Ігару Казмерчаку камп’ютар і флэшкі, якія былі канфіскаваныя ў яго падчас ператрусу 17 ліпеня.

Прычынай канфіскацыі тэхнікі тады сталі падазрэнні ў тым, што на сайце orsha.eu нібыта мелася спасылка на іншы інтэрнэт-рэсурс, які сярод іншага утрымліваў матэрыялы парнаграфічнага характару. Прызначаная экспертыза гэтую версію не пацвердзіла і праз амаль 5 месяцаў камп’ютар Казмерчаку вярнулі. Аднак, як аказалася, ён цалкам непрацаздольны.

Як патлумачыў Ігар Казмерчак, камп’ютар, які пабываў у руках праваахоўнікаў, не загружаецца і мае патрэбу ў рамонце.\

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?