У Беларусі індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі (інфляцыя) у лістападзе 2012 года ў параўнанні з папярэднім месяцам павялічыўся на 1,7%, са снежнем 2011 года — на 20,1%,
паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Больш за ўсё за месяц сярод прадуктаў харчавання падаражэлі: агародніна — на 13,9%, тытунёвыя вырабы — на 2,6%, мука пшанічная — на 7,9%, масла жывёльнае — на 2,9%, сыры — на 1,9%, хлеб і хлебабулачныя вырабы — на 2,5%.

І

Паводле вынікаў года ўрад разлічвае ўтрымаць інфляцыю ў межах 19–22%. У 2011 годзе спажывецкія цэны павялічыліся на 108,7%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?