Увечары 10 снежня малады гамяльчук, пералазячы амаль трохметровы плот, які агароджвае тэрыторыю прадпрыемства «Гомельжелезобетон», напароўся на металічную піку.

У 19.25 у службу МНС ад вахцёра прадпрыемства па вуліцы Барысенкі паступіла паведамленне, што на плоце вісіць мужчына. Вышыня плота 2,8 метра, па верху ён абсталяваны металічнымі пікамі вышынёй 30 см.

Прыбылыя на месца здарэння супрацоўнікі МНС убачылі на плоце 19-гадовага хлопца, які наткнуўся на наканечнік пікі. Зрэзаўшы металічны элемент плота, выратавальнікі перадалі маладога чалавека хуткай дапамогі.

З дыягназам «траўматычны шок, іншароднае цела ў задняй паверхні сцягна левай ногі» хлопца даставілі ў абласную бальніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?