У Бабруйску ўвекавечаць героя рамана «Залатое цяля». Бронзавую двухмятровую скульптуру Шуры Балаганава плануюць устанавіць 28 снежня паблізу знака-паказальніка напрамкаў ля рэстарана «Чырвоная вежа».

Тут жа можна будзе прачытаць урывак са знакамітага рамана Ільфа і Пятрова, дзе Бабруйск згаданы як высокакультурны горад, куды імкнуліся ўсе дзеці лейтэнанта Шміта.

Эскіз скульптуры трымаецца ў строгім сакрэце, як і яе цана. Кампазіцыю адлівае ў Смаленску 26-гадовы маскоўскі скульптар Яраслаў Барадзін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?