Паводле падлікаў Нацбанка, агульнае сальда вонкавага гандлю таварамі і паслугамі ў кастрычніку абнавіла гадавы мінімум і дасягнула -$165,9 мільёна.

Калі ўлічыць, што Беларусь у кастрычніку выплаціла ў расійскі бюджэт мытаў на нафтапрадукты $261,8, то

агулам за месяц эканоміка краіны згубіла $427,7 мільёна.
Гэта таксама мінімальны паказчык з пачатку года.

Статыстыка сведчыць пра тое, што беларуская эканоміка зноў скатваецца на дно (чырвоны графік).

Для падтрымання балансу сальда патрэбныя альбо вонкавыя запазычанні, альбо чарговае аслабленне нацыянальнай валюты.
Дэвальвацыя дазваляе скараціць імпарт і павялічыць экспарт, аднак эфекту ад яе хапае менш, чым па год.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?