Пра гэта паведаміла 11 снежня журналістам начальнік аддзела арганізацыйнай працы аздараўлення насельніцтва і турызму ўпраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Інга Малашкевіч.

Паводле яе слоў, гарналыжны цэнтр будуе прыватнае ТАА «Сэрвісны цэнтр «Веста». Найбліжэйшым часам плануецца заліць каток і адкрыць пункт пракату. Што да гары для спуску на лыжах, яна ўжо насыпана, аднак да прыёму наведнікаў пакуль не гатова. «Хутчэй за ўсё, да гэтага сезона яны не паспеюць яе адкрыць: трэба выканаць вялікі аб’ём работ», — адзначыла Малашкевіч.

Схіл для катання пачне працаваць, верагодней за ўсё, блізу наступнага сезона. Мяркуецца, што гарналыжны курорт будзе аказваць увесь комплекс сучасных паслуг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?