Сярэдні памер дапамогі па беспрацоўі ў Мінску на канец лістапада складаў 185,7 тысячы рублёў, паведамілі БелаПАН у камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.

Сярэдні памер дапамогі па беспрацоўі на 1 красавіка складаў 136,9 тысячы рублёў, на 1 мая — 150,8 тыс., на 1 чэрвеня — 181,4 тыс., на 1 ліпеня — 190,4 тыс., на 1 жніўня — 190,7 тыс., на 1 верасня — 232,5 тыс., на 1 кастрычніка — 185,2 тыс., на 1 лістапада — 126,5 тыс. З 1 лістапада разліковая велічыня бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва складае 880,030 тыс. рублёў у месяц. Дапамогу ў студзені-лістападзе атрымлівалі 6.356 беспрацоўных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?