Дзяржзаказ на будаўніцтва жылля ўкараняецца ў Беларусі з 1 студзеня 2013 года. Аб гэтым паведаміў сёння міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Анатоль Нічкасаў на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў.

Будаўніцтва жылля на аснове дзяржаўнага заказу прадугледжваецца праектам канцэпцыі дзяржаўнай жыллёвай палітыкі на 2012–2015 гады, які разгледжаны сёння на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, што адбылося пад старшынствам прэм’ер-міністра Міхаіла Мясніковіча.

Як адзначыў Анатоль Нічкасаў, з 1 студзеня 2013 года ў Беларусі ўводзіцца механізм будаўніцтва жылля на аснове дзяржзаказу для льготных катэгорый грамадзян. І такі дзяржзаказ будзе фарміравацца штогод, падкрэсліў ён.

Мэта такога механізма — поўнасцю вызваліць грамадзян ад удзелу іх у інвестыцыйным працэсе. Гэта значыць людзям будзе прадастаўляцца гатовае жыллё адначасова з крэдытнымі абавязацельствамі.

Адзінаму дзяржаўнаму заказчыку будуць перададзены ўсе звязаныя з будаўніцтвам фінансавыя і адміністрацыйныя рэсурсы. На адзінага дзяржзаказчыка ўскладаецца прававая адказнасць за планаванне, каардынацыя дзеянняў усіх удзельнікаў інвестыцыйнага працэсу, а таксама кантроль кошту і якасці будуемага жылля.

Акрамя таго, для рэалізацыі канцэпцыі падрыхтаваны праект указа, якім будзе зацвярджацца палажэнне аб парадку ўнясення жылога памяшкання, якое знаходзіцца ў прыватнай уласнасці, у якасці залогу, узносу ў залік кошту будаўніцтва новага жылога памяшкання. Гэты праект указа знаходзіцца ў стадыі ўзгаднення, удакладніў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?