Памерла расійская оперная спявачка Галіна Вішнеўская.

«Так, сапраўды, Галіна Паўлаўна памерла, больш пакуль ніякіх каментароў», — цытуе прадстаўніка Опернага цэнтра Галіны Вішнеўскай «Інтэрфакс».

Вішнеўскай было 86 гадоў. Яна была поўным кавалерам ордэна «За заслугі перад Айчынай».
Спачуванні родным і блізкім спявачкі выказаў прэм’ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў.

На сцэне Вішнеўская спявала з сярэдзіны 40-х гадоў XX ст. У 1952 годзе яе ўзялі ў стажорскую групу Вялікага (Бальшога) тэатра, нягледзячы на ​​адсутнасць кансерваторскай адукацыі. У наступныя гады Вішнеўская стала галоўнай зоркай тэатра.

З 1974-га па 1982 год спявачка жыла ў ЗША. Яна была вымушана з’ехаць разам з мужам Мсціславам Растраповічам, з-за цкавання з боку савецкай улады, якая пакарала музыкаў за падтрымку, аказаную Аляксандру Салжаніцыну.

З 2002 года Галіна Вішнеўская кіравала Цэнтрам оперных спеваў, які атрымаў яе імя. У 2012 годзе цэнтр імя Вішнеўскай павінен быў адзначаць дзесяцігоддзе некалькімі юбілейнымі спектаклямі. 17 снежня ў Венскай ратушы павінна была адбыцца прэзентацыя цэнтра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?