З 11 да 22 ліпеня ў бэрлінскім мастацкім цэнтры «Tacheles» адбудзецца фэстываль незалежнага беларускага мастацтва «Дах 5». У яго рамках пройдзе пэрсанальная выстава Аляксандра Родзіна, музычныя выступы беларускіх электронных праектаў — Nadin Katrin, Planet N, Kein, I Me Mine vs. Shkvarka ды іншых. У рамках фэстывалю адбудуцца пэрформансы і літаратурныя чытаньні.

За некалькі хвілінаў да пачатку фэстывалю мы зьвязаліся з адным з арганізатараў фэсту зь беларускага боку Уладзіславам Бубном.

Бубен: Першы раз мы прэзэнтуем беларускія электронныя гурты. Гэта будзе ня толькі выстава, гэта будуць выступы авангардных гуртоў, якія робяць музыку ў розных стылях і ў розных напрамках сучаснай электроннай музыкі. Таксама будуць сябры зь Нямеччыны — сем ці восем гуртоў, прычым ня толькі з Бэрліну, але і зь іншых месцаў. Разам мы будзем рабіць творчыя «калябарацыі», а можа і нейкія запісы. Арганізатарам зьяўляецца Алесь Родзін, які ладзіць выставу. Таксама дапамагае артхаўз «Tacheles», які даў памяшканьне. Працягвацца акцыя будзе два тыдні і за гэты час будзе шмат выступаў. Прыехалі і вядомыя нямецкія прадусары.

Ганна Соўсь, Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0