Днямі завершылася галасаванне наконт вызначэння тройкі лепшых футбалістаў каманды, якую вызначалі прэс-служба ФК БАТЭ і барысаўская раённая газета «Адзінства».

Па традыцыі рэспандэнты (такіх набралася 110) былі падзеленыя на тры катэгорыі: футбольныя спецыялісты (35), прадстаўнікі СМІ (35) і заўзятары (40). Кожны называў уласны варыянт тройкі лаўрэатаў. Сістэма падліку балаў нязменная: за першае месца прэтэндэнту належыла тры ачкі, за другое — два, за трэцяе — адно.

Такім чынам, лепшы гулец БАТЭ 2012 года ўпершыню ў гісторыі гэтых апытанняў стаў галкіпер Андрэй Гарбуноў, які набраў 110 ачкоў (21 першае месца, 12 другое, 23 трэціх). на два балы ад яго адстаў Рэнан Брэсан — 108 (23, 13, 13), на 7 — Аляксандр Глеб — 103 (20, 17, 9).

Год таму найлепшым гульцом клуба быў прызнаны Рэнан Брэсан.

Феерычны для Андрэя Гарбунова матч з мюнхенскай "Баварыяй" у Мінску 2 кастрычніка (3:1).

Феерычны для Андрэя Гарбунова матч з мюнхенскай "Баварыяй" у Мінску 2 кастрычніка (3:1).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?