Расійская кампанія Yota Devices заявіла пра завяршэнне распрацоўкі «расейскага смартфона» пад аперацыйную сістэму Android 4.1. Плануецца, што тэлефон прэзентуюць на выставе Mobile World Congress у студзені 2013 года ў Барселоне.
Галоўным адрозненнем тэлефона Yota ад тысячаў іншых
Акрамя двух дысплэяў, тэлефон абсталяваны
Над стварэннем тэлефона працавала 35 спецыялістаў. У яго распрацоўку ўкладзена 25 мільёнаў даляраў, але кіраўніцтва Yota Devices упэўнена, што праект хутка акупіцца. Каштаваць дэвайс будзе каля 500 даляраў ЗША — танней за iPhone, але даражэй за «флагманскую» мадэль Galaxy S III карэйскай кампаніі Samsung.
Пакуль яшчэ безіменны смартфон ад Yota Devices — не першы тэлефон такой кампаноўкі: смартфоны з двума экранамі ўжо з’яўляліся ў азіяцкіх краінах, але асаблівай папулярнасцю сярод купцоў не карысталіся.