Карову, што бегала больш за гадзіну па Мінскай кальцавой аўтадарозе, нарэшце, удалося злавіць. Пра гэта паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Фрунзенскага раёна сталіцы Алена Волчак.

Карову злавілі і вярнулі ў грузавік. Кіроўца МАЗа (1948 г. н.) прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за тое, што не замацаваў груз. Мужчыну абавязалі выплаціць штраф у памеры 0,5 базавай велічыні (у цяперашні час гэта складае Br50 тыс.).

Як паведамлялася, сёння каля 14.00 з грузавіка МАЗ, які перавозіў худобу, выскачыла карова. Гэта адбылося на 34-м кіламетры знешняга кальца МКАД. Спалоханую карову лавілі некалькі чалавек, у тым ліку кіроўца грузавіка і інспектары ДПС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?