Тэмп росту валавога ўнутранага прадукту (ВУП) у Беларусі працягвае запавольвацца. За студзень-лістапад 2012 года ВУП узрос на 2% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам і склаў 452,5 трлн. рублёў, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Згодна з афіцыйным прагнозам, у 2012 годзе ВУП павінен узрасці ў параўнанні з 2011-м годам на 5–5,5%.

Разам з тым з лета гэтага года назіраецца запавольванне тэмпаў росту ВУП:

у студзені гэтага года ў параўнанні са студзенем 2011-га ён узрос на 4,1%, у студзені-лютым — на 3%, студзені-сакавіку — на 3,1%, студзені-красавіку — на 2,9%, у студзені-маі — на 3,2%, у студзені-чэрвені — на 3%, у студзені-ліпені — на 2,9%, у студзені-жніўні — на 2,5%, у студзені-верасні — на 2,5%, у студзені-кастрычніку — на 2,2%.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?