Трагічнае здарэнне расследуюць у Салігорску. У адной з кватэр знайшлі дваіх мёртвых дзяцей — гадавалага хлопчыка і трохгадовую дзяўчынку.

Бацька — служачы аднаго з беларускіх прадпрыемстваў — вярнуўся дадому пасля працоўнага дня і пабачыў целы сына і дачкі ў ваннай. Маці загінулых знікла без вестак.

Згодна з папярэднім заключэннем экспертаў, смерць наступіла ў выніку механічнай асфіксіі з прычыны закрыцця дыхальных шляхоў вадой.
На месцы здарэння ўвесь дзень працавалі следчыя. У Следчым камітэце адзначаюць, што сям’я была добрай. 30-гадовы жыхар Салігорска і 23-гадовая ўраджэнка Маларыты ў шлюбе ўжо 4 гады. Маці знаходзілася ў адпачынку па доглядзе за дзецьмі. Апошні раз муж бачыў яе раніцай 10 снежня.
Салігорскім РАУС УУС Мінскай вобласці па падазрэнні ў здзяйсненні забойства сваіх дваіх малалетніх дзяцей адшукваецца Кірсанава Наталля Васільеўна, 21.01.1989 года нараджэння.

Прыкметы: на выгляд 23–25 ​​гадоў, хударлявага целаскладу, рост 160 см, валасы русыя да плячэй, на падбародку і шчоках маюцца ямачкі.

Была апранута: куртка-пухавік да каленяў шэрага колеру з капюшонам. Капюшон і каўнер з мехам пясца; шапка вязаная шэрага колеру, спераду на шапцы ўзор у выглядзе кветкі; боты, кароткія шэрага колеру без абцаса, калготкі ваўняныя чорнага колеру, спадніца.

Грамадзян, якім што-небудзь вядома аб месцы знаходжанні Кірсанавай Наталлі Васільеўны, просяць паведаміць у УУС Мінаблвыканкама па тэлефонах у Мінску:
229-04-03, 229-05-90 (дзяжурная частка) ці ў бліжэйшы орган унутраных спраў па тэлефоне — 102.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?