Крысьціна Шацікава
Толькі цяпер стала вядома, што Магілёўская камісія Кастрычніцкага раёна па справах непаўнагадовых 11 чэрвеня правяла пасяджэнне па справе моладзевай актывісткі Крысціны Шацікавай без яе.

Камісія вынесла папярэджанне ў адрас дзяўчыны наконт яе неправільных паводзінаў у выхаванні дзяцей.

Нагадаем, за некалькі дзён да камісіі Крысціна накіравала заяву з просьбай перанесці пасяджэнне на іншы дзень, бо 11 чэрвеня яна была сведкам на судзе ў Віцебску.

Адказ на ліст яна так і не атрымала. Адвакат Крысціны даў запыт аб азнаямленні з матэрыяламі справы і прысудам, у чым яму было адмоўлена.

Шацікава мяркуе накіраваць скаргу на дадзенае рашэнне ў Кастрычніцкі суд Магілёва.

Эўрарадыё

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0