Аб гэтым паведаміла кансультант упраўлення фізічнай культуры Міністэрства спорту і турызму Жанна Коршук 13 снежня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
Паводле яе слоў, фізкультурай у Беларусі займаецца 18,1% насельніцтва, аднак у некаторых рэгіёнах гэты паказчык яшчэ ніжэйшы.
Як паведаміла Коршук, усяго ў краіне адкрыта 177 раённых і гарадскіх фізкультурна-аздараўленчых цэнтраў. У ім працуе 2 тыс. штатных спецыялістаў і займаецца звыш 75 тыс. чалавек. З пачатку 2012 года ў гуртках і секцыях пры цэнтрах фізкультурай у тым ліку займаюцца больш чым 5 тыс. падлеткаў, якія стаяць на розных відах уліку.
БелаПАН
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ