Урад падтрымае экспарцёраў, заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч 14 снежня ў Мінску на Міжнародным форуме дзелавой супольнасці,

прысвечаным 60-годдзю Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

Паводле яго слоў, «маштабнае экспартнае крэдытаванне будзе рэалізавана цераз механізм кампенсацыі часткі працэнтаў банкам-рэзідэнтам, якія крэдытуюць пакупнікоў беларускай прадукцыі».
Паводле слоў кіраўніка ўрада, гэта схема добра зарэкамендавала сябе ў працы з РФ, асабліва з Ашчадным банкам Расіі. «Яна будзе трансфармавана на рынках іншых дзяржаў. Мы гатовыя павялічыць да 1,5 млрд. долараў, гэта значыць патроіць да факту 2012 года», — заявіў Мясніковіч.
Ён таксама расказаў аб планах стварэння адзінага экспартнага аператара, які будзе працаваць «па ўсёй лініі інвестыцыйнага экспарту».
«Дэталі мы неўзабаве абмяркуем ва ўрадзе з удзелам бізнесу і Беларускай гандлёва-прамысловай палаты», — паведаміў віцэ-прэм’ер.

«Урад падтрымае амбіцыйныя экспартныя і інвестыцыйныя стратэгіі бізнесу», — яшчэ раз падкрэсліў Мясніковіч. Паводле яго слоў, сродкі для гэтага ёсць, «яны заробленыя эканомікай». Так, чысты прыбытак суб’ектаў гаспадарання за 9 месяцаў гэтага года павялічыўся ў два разы ў параўнанні з адпаведным леташнім перыядам. Удзельная вага інавацыйнай прадукцыі па выніках 11 месяцаў склала 17,5%, «гэта значыць, што беларуская эканоміка мадэрнізуецца».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?