Больш за тысячу навукоўцаў, адвакатаў і актывістаў у адкрытым лісце запатрабавалі ад кіраўніцтва Камуністычнай партыі Кітая дэкларацый аб даходах іх сем’яў у адкрытым доступе, пасля публікацыі заклікаў новага старшыні КНР Сі Цзіньпіна аб барацьбе з карупцыяй.

Па словах навукоўцаў, многіх з іх «натхніла» думку лідара дзяржавы аб небяспецы хабарніцтва для краіны.

Актывісты маюць намер падаць петыцыю на Усекітайскім сходзе народных прадстаўнікоў у сакавіку 2013 года.

Кіраўніцтва КПК абяцала жорстка змагацца з карупцыяй сярод афіцыйных асоб, аднак заблакавала доступ да звестак замежных агенцтваў аб даходзе сваякоў першых асоб дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?