Пра гэта заявіў казахстанскі пасол Ергалі Булегенаў 14 снежня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«У Казахстана ёсць магчымасці для інвеставання ў замежных краінах. У Беларусь таксама гатовы інвеставаць, удзельнічаць у акцыянаванні прадпрыемстваў,
— сказаў дыпламат. — Але, зразумела, Казахстан прыйдзе і будзе інвеставаць, толькі калі гэта будзе ўзаемавыгадна. Так што гэта пытанне — справа часу, умоў і перамоў».
Паводле яго слоў, цяпер ідуць перамовы адносна прадпрыемства «Магілёўхімвалакно».
«Там узаемныя інтарэсы і ў Беларусі, і ў Казахстана. Эксперты прыязджаюць, перамовы ідуць», — сказаў Булегенаў. Пры гэтым ён не сказаў, пра якія тэрміны і сумы ідзе гаворка, спаслаўшыся на тайну перамоўнага працэсу.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?