Вядома, галоўнае — гэта «правільная», радчэйшая і таму больш прыдатная для зімы аліва, а таксама добры акумулятар. Але мала хто, пачуўшы прагноз надвор’я, тэрмінова мяняе аліву і зараджае акумулятар. Таму для большасці застаецца некалькі найпрасцейшых дзеянняў, якія таксама могуць дапамагчы.

Раней было прынята раіць забіраць акумулятар на ноч у кватэру. У гэтага рэцэпта ёсць невялікі мінус: калі ў дзвярах машыны электразамкі, скарыстацца імі раніцай без акумулятара не ўдасца.
Каб гэтага не адбылося, давядзецца не толькі здымаць акумулятар, але і ліць у замёрзлыя замочныя свідравіны спецыяльны састаў, да чаго ўладальнікі электразамкоў не прывучаныя.
Калі ж не здымаць акумулятар, то ў бензінавых машынах варта проста перад запускам прагрэць яго, на некалькі секундаў урубіўшы дальняе святло.
Мера гэта даволі дзейсная. І яшчэ: каб не перагружаць акумулятар, не забывайцеся падчас пуску націснуць на педаль счаплення (у машынах з ручной каробкай).

Нейтральнага становішча рычага ў скрынцы тут мала: бо пры адпушчанай педалі матору давядзецца круціць і кіраваны дыск, і валы ў скрынцы. І нават пасля таго як рухавік завёўся, мае сэнс некаторы час патрымаць нагу на счапленні — калі рэзка адпусціць, можа заглухнуць і, па законе подласці, больш не завесціся.

Не трэба круціць стартар занадта доўга — лепш даць акумулятару адпачыць, а потым паўтарыць аперацыю.
І апошняя з простых парадаў, якія не патрабуюць шмат часу і грошай — купіць адмысловы спрэй для запуску рухавіка. Некаторыя раяць распыляць яго проста ў карбюратар, але, як вядома, не ў кожнай машыны ён ёсць, а дапамагае і распырскванне каля ўваходнай адтуліны паветранага фільтра.

Мінулай зімой маразы даходзілі да мінус 30, і многія памятаюць, што ў такі мароз нават новыя акумулятары працаваць адмаўляліся. У такой сітуацыі не панікуйце адразу.

Калі мароз спадзе, акумулятар ізноў пачне заводзіць, нават калі яго не чапаць.
А яшчэ можна проста зняць яго і занесці дахаты на прагрэў. А калі падзарадзіць яго зараднай прыладай, гэта зусім ідэальна.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?