Навука і тэхналогіі44

Беларускія палярнікі прыбылі ў Антарктыду

Экспедыцыя будзе доўжыцца чатыры месяцы, яе ўдзельнікі вернуцца дамоў у пачатку красавіка 2013 года.

Удзельнікі пятай беларускай антарктычнай экспедыцыі прыбылі ў Антарктыду.

Як паведаміў начальнік Рэспубліканскага цэнтра палярных даследаванняў Уладзімір Філімонаў, 13–14 снежня праходзіла паветрана-транспартная аперацыя па дастаўцы расійскіх і беларускіх палярнікаў і іх экспедыцыйных грузаў з борта судна «Акадэмік Фёдараў» на станцыю «Маладзёжная» на лядовым кантыненце. Раніцай 14 снежня кіраўнік экспедыцыі Аляксей Гайдашоў у тэлефанаграме пацвердзіў факт прыбыцця беларускіх спецыялістаў на мацярык. «Самаадчуванне ўсіх удзельнікаў беларускай экспедыцыі ў норме», — адзначыў Філімонаў.

Паводле яго слоў,

у гэтым сезоне ў Антарктыдзе будуць працаваць тры беларускія спецыялісты. Акрамя кіраўніка экспедыцыі Аляксея Гайдашова, гэта — навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі імя Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Міхаіл Кароль і дацэнт кафедры мікрабіялогіі біялагічнага факультэта БДУ Уладзіслаў Мямін.

Падчас цяперашняй экспедыцыі яны будуць выконваць штодзённыя комплексныя лідарныя і радыеметрычныя даследаванні аэразолю ў атмасферы з выкарыстаннем беларускай сонечнай скануючай радыеметрычнай станцыі і мабільнага лідара, а таксама праводзіць вымярэнні спектраў адлюстравання выхаду скальных парод. Акрамя таго, плануецца праводзіць палеагеаграфічныя і фізіка-геаграфічныя даследаванні, штодзённыя вымярэнні агульнага ўтрымання азону з выкарыстаннем айчыннага эксперыментальнага ўзору азонаметра.

Як адзначыў Філімонаў,

мяркуецца таксама ацаніць перспектывы даследавання аднаўляльных жывых рэсурсаў прыбярэжных экасістэм Антарктыкі.
Нарэшце, у сувязі з планамі краіны па будаўніцтве ўласнай станцыі ў Антарктыдзе (да 2018 года) падчас цяперашняй экспедыцыі плануецца правесці ацэнку яе ўздзеяння на навакольнае асяроддзе. Гэтая справаздача будзе прадстаўлена ў міжнародныя органы, з тым каб эксперты пераканаліся, што будаўніцтва і дзейнасць самой станцыі не акажуць значнага негатыўнага ўплыву на экалогію Антарктыкі.

Філімонаў расказаў, што ў першы тыдзень на лядовым кантыненце ўдзельнікі экспедыцыі будуць займацца ўстаноўкай прыбораў, пачнуць выконваць навуковыя даследаванні і будуць займацца падрыхтоўкай тэхнікі для яе перакідвання на гару Вячэрняя. Як нагадаў начальнік РЦПД, усе работы палярнікаў прадугледжаны ў рамках дзяржпраграмы «Маніторынг палярных раёнаў Зямлі і забеспячэнне дзейнасці арктычных і антарктычных экспедыцый на 2011–2015 гады».

Экспедыцыя будзе доўжыцца чатыры месяцы, яе ўдзельнікі вернуцца дамоў у пачатку красавіка 2013 года.

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы1

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы

Усе навіны →
Усе навіны

«400 зорак у п***у». Махляры надурылі школьнікаў, прадаючы ім няправільныя адказы да ЦТ і ЦЭ4

«Напішы «календула» або «багун» — будзе тое ж самае». Які смак у беларускага валошкавага квасу, у якім зусім няма валошак?3

Галоўная зброя — відэаплатформы і сацсеткі. Стала вядома, як лукашэнкаўская прапаганда спрабуе ўплываць на вынікі польскіх выбараў3

Федэральны суд ЗША прыпыніў тарыфы Трампа і забараніў уводзіць новыя. У Белым доме назвалі гэта «нязначнай перашкодай»3

Брэсцкі губернатар прапануе, каб гандлёвыя сеткі рабілі перадаплату за яшчэ не вырашчаную гародніну4

У Баранавічах адкрылі завод халадзільнікаў1

«У мяне свой прэзідэнт, мая жонка прэзідэнт». Раней невядомае пра Сяргея Ціханоўскага расказала ягоная адвакатка 13

Вольга Сямашка прыняла рашэнне прыпыніць супрацу з беларускімі праектамі12

«Трэба адштурхнуцца ад дна, але гэтага штуршка не адбываецца». На змаганне з падзяжом жывёлы выйшаў генерал Караеў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы1

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць