У Цэнтры вывучэння Беларусі пры Усходне-кітайскім педагагічным універсітэце ў Шанхаі адбыўся творчы вечар, прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

У мерапрыемстве, арганізаваным генеральным консульствам Беларусі ў Шанхаі, узялі ўдзел прарэктар Усходне-кітайскага педагагічнага ўніверсітэта, дырэктар Цэнтра вывучэння Беларусі, прафесарска-выкладчыцкі склад, беларускія і кітайскія студэнты.

На творчым вечары гучалі вершы класікаў на беларускай і кітайскай мовах, а таксама былі падведзены вынікі конкурсу перакладаў.

Цэнтру вывучэння Беларусі перададзены кнігі беларускіх аўтараў — усяго 120 выданняў.

Акрамя таго, у Усходне-кітайскім педагагічным універсітэце прадстаўлена экспазіцыя аб жыцці і творчасці класікаў беларускай літаратуры, гісторыі і сучасным развіцці Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?