14 снежня ў Гродна адбыўся парад Дзядоў Марозаў і Снягурак. Навагоднія персанажы прайшлі ад Савецкай плошчы па аднайменнай вуліцы да плошчы Леніна, дзе адбылося святочнае прадстаўленне. Казачныя героі і блазны забаўлялі дзяцей гульнямі і танцамі, а галоўная ялінка горада запаліла свае агні.
Галоўны Дзед Мароз і Снягурка прыехалі на плошчу на багі і квадрацыкле.