Безабаронныя людзі на вёсцы, зусім безабаронныя. Уласную зброю мець забараняе ўлада. Міліцыянты прыязджаюць, але толькі пасля забойстваў.

У вёсцы немагчама нават адміністрацыйную справу ажыццявіць. Сведкаў міліцыянты не знаходзяць.

Вёска жыве сваім жыццём, па сваім законе. І у кожнай вёсцы ён свой.

Чатырыста гадоў таму, мяркуючы па перапісу войска ВКЛ, чалавек мог знайсці абарону побач.
Долмат, уладальнік Цапры, вёскі пад Клецкам, у 1528 годзе выстаўляў 4-х узброеных вершнікаў. Каб такое пацягнуть у тыя часы, трэба было мець пад сваёю рукою 64 двары, дзе жыло каля 400 душ. Тыя ж шляхціцы, хто не выстаўляю воінаў у войска, не маючы пад сабою халопаў, ішлі самі. Ішлі са сваёю зброяй. А што цяпер? За сваё жыццё на вёсцы можа быць спакойны толькі міліцыянт. А ці у кожнай вёсцы жыве міліцыянт?

Што тычыцца той жа Цапры, то ўчастковы жыве не ў Цапры, а мо ў якім Чарнопалі, да якога каля двух дзясяткаў кіламетраў.

Любога чалавека з Мінску ў такіх вёсках могуць давесьці да таго, што ён і на забойства можа пайсці.
Там ані спачування, ані культуры не знойдзеш часам.

Пражыўшы усяго паўтара месяцы у вёсцы, дзе я правёў калісьці сваё дзяцінства, я ледзь не ссівеў.

Суседка не умее чытаць. Жывуць ніба па старадаўняй показцы Ноmo homini lupus est — чалавек чалавеку воўк. Релігійны фанатызм.
Хлопцы, у каго ёсць прызыўнога веку, татальна ва ўнутранных войсках. Раённая газэта друкуе фота да Дня маці — бравы спецназавец з букетам кветак крочыць па сцене вайсковым крокам насустрач шчаслівай маме. Сын укормлены, абуты, адзеты і галоўнае — яму не ў Афганістан, а ў казарму ў Мінск, што на вуліцы Маякоўскага.
Дзе гаспадар слабейшы у вёсцы — добрыя суседзі робяць сметнік. Валяць платы, каб на соткі «праклятых мінскіх дачнікаў» хадзілі іх куры.
Кідаюць бітае шкло і каменьчыкі пад яблыны. У вочы гавораць нялюбым ім старым з Мінска, што хату тваю сапхнуць бульдозерам, а цябе, маўляў старую, забяруць у дом-інтэрнат для састарэлых.

Гэта жах, людзі. У Цапры дырэктар Клецкага дома культуры прыбраў з вачэй бібліятэку. Дзвярэй на ёй не было, дах праваліўся, печ пачалі разбіраць. І сапраўды, нашто цапранам бібліятэка. Хай застаецца царква і могілкі. Тая баба 80-ці гадоў, што падлогу мяце у царкве, лічыць, што так і трэба. Бібліятэка ёй непатрэбная. Яна чытаць не ўмее. А ў маладой сям’і побач — двое дзетак школьнага веку. У школу бацька возіць кожную раніцу ў Янавічы — аграгарадок…

Вайна, людзі. Неаб’яўленая вайна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?