Аналагічнае абмежаванне можа ўводзіцца і на іншых адрэзках, па сітуацыі.

Дарожнікі працягваюць няроўнае змаганне са снегам. Толькі што вычышчаныя дарогі зноў замятае. Усяго ў краіне на чыстцы дарог задзейнічана каля 800 адзінак тэхнікі.

Небяспечна занесенымі застаюцца пад'езды да малых вёсак.
Ёсць небяспечныя ўчасткі і на рэспубліканскіх дарогах. Так, у сувязі з моцным ветрам і завеяй ДАІ інфармуе аб абмежаванні хуткасці на ўчастку МКАД ад вуліцы Чыжэўскіх да Партызанскага праспекта да 50 км/г. Паўднёва-ўсходні вецер наносіць сюды асабліва шмат снегу.
У такое надвор'е кіроўцам лепш устрымацца ад паездак на далёкія адлегласці.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0