Паводле прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у бліжэйшыя суткі, 18 снежня, у Беларусі будзе воблачнае з праясненнямі надвор’е. Па заходняй палове снег, месцамі мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні 6–11 м/с, у асобных раёнах краіны парывы да 15–18 м/с.

Тэмпература паветра ноччу мінус 13–18, пры праясненнях па ўсходзе да мінус 20°С, днём мінус 12–16°С, у заходніх раёнах цягам сутак мінус 7–11°С.

У Мінску 18 снежня воблачна з праясненнямі. Невялікі снег, слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні 6–11 м/с, парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу мінус 15–17°С, днём мінус 13–15°С.

19 снежня па краіне прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. У заходніх і цэнтральных раёнах часам снег, слабая завея. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні 6–11 м/с.

Тэмпература паветра ноччу мінус 10–17°С, па паўночным усходзе мінус 18–22°С; днём мінус 10–15°С; па паўднёвым захадзе цягам сутак мінус 6–9°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?