Мастак з Екацерынбургу (Расія) Цімафей Радзя, вядомы мастацка-палітычнымі перформансамі, зрабіў акцыю да гадавіны пачатку масавых пратэстаў у Расіі. Ён і яго калегі адзеліся ў паліцэйскі камуфляж і склалі з амонаўскіх шчытоў картачны домік. На яго вяршыні ўсталявалі трон, да піраміды паклалі чырвоную дарожку. Як паведамляюць СМІ, канструкцыя стаяла нядоўга: «Стабільнасць» раскідаў вецер. Справаздачу мастак апублікаваў на сваім сайце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?