Больш за 13 тыс. мінчан знятыя з чаргі пасля праверкі спісаў тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.
Пра гэта паведаміў сёння на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Аляксандр Аўраменка.
Службам трэба будзе завяршыць зверку да 1 красавіка 2013 года, зараз выканана 26% неабходнага аб'ёму працы.

Усяго ў сталіцы на ўліку ў паляпшэнні жыллёвых умоў стаяць 264 тыс. 730 сем'яў. Ва ўласнасці грамадзян знаходзіцца 625 тыс. 360 жылых памяшканняў, з якіх знаходзіцца ў адчужэнні ў сувязі з выкарыстаннем на іх будаўніцтва льготных крэдытаў амаль 47 тыс. памяшканняў, або 7,5% ад агульнай колькасці. Здаецца ў наём 40 тыс. 263 жылых памяшканняў, з якіх больш за 1,3 тыс. пабудаваны з дзяржпадтрымкай, што складае 3,3% ад агульнай колькасці здадзенага ў наём жылля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?