Чарговае відэа з Наваполацка, які нядаўна «праславіўся» скандалам з кантралёркай.

Міліцыянта, якога да меламана выклікалі суседзі, пачаў з таго, што гучнагаварыцеляў у кватэры з 23.00 да 7.00 выкарыстоўваць нельга, і сарваўся на крык.

«Малады чалавек! Вы — рускі? Паняцце „цішыня“ трэба тлумачыць? Гэта не так, не так і не так»,
— спрабаваў паказаць ён рукою ўзровень дапушчальнай гучнасці. «Гэта ніяк увогуле», — урэшце прыйшоў да высновы прадстаўнік аховы парадку.

Гаспадар кватэры не сунімаўся: маўляў, слухаць музыку маю права. Спрэчка скончылася абяцаннем міліцыянта сустрэцца ў судзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?