Навучэнец ліцэя будаўнікоў пацярпеў пры правядзенні земляных работ у старым парку 25 верасня.

Хлопец спусціўся на дно трохметровай ямы, і на яго абрынулася сцяна пяску. У цяжкім стане яго даставілі ў рэанімацыю.

Больш за два з паловай месяцы малады чалавек правёў у коме, а 16 снежня памёр, паведамляе «Intex-press».

Па факце здарэння Баранавіцкі гарадскі аддзел Следчага камітэта праводзiў праверку. У выніку, паводле інфармацыі сваякоў студэнта, ва распачынанні крымінальнай справы адмовілі.

«Нібыта майго пляменніка ніхто не прымушаў лезці ў гэтую яму, і вінаватых у тым, што ён апынуўся ў ёй, няма», — паведаміла карэспандэнту «IP» цётка загінулага хлопца.

Паводле яе слоў, бацькі маладога чалавека звяртацца ў вышэйстаячыя інстанцыі з нагоды адмовы ва распачынанні крымінальнай справы не збіраюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?