Аляксандр Лукашэнка 17 снежня падпісаў распараджэнне «Аб прызначэнні стыпендый прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным на 2013 год».

Штомесячныя стыпендыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2,5 млн. рублёў прызначаны 94 таленавітым маладым вучоным, у тым ліку чатыром дактарам навук ва ўзросце да 45 гадоў, 64 кандыдатам навук да 35 гадоў, 26 вучоным без ступені да 30 гадоў.

У ліку лаўрэатаў 42 прадстаўнікі фізіка-матэматычных, тэхнічных і хімічных навук, 36 — біялагічных, медыцынскіх і аграрных навук, 16 — гуманітарных навук.

У групу стыпендыятаў уключаны перспектыўныя даследчыкі, якія атрымалі вынікі, што маюць істотнае навуковае і практычнае значэнне. Многія прадстаўнікі тэхнічных, прыродазнаўчых і аграрных навук маюць патэнты на вынаходствы, карысныя мадэлі, гатункі раслін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?