Cёння 50 гадоў майму сябру — аднаму з першых палітвязняў, кінутых рэжымам у турму; аднаму з галоўных арганізатараў Плошчы-2006, якую не асмеліліся разганяць брутальна, але якую не даравалі менавіта яму; аднаму з палітычных выгнаннікаў-эмігрантаў, які, аднак, па сваім характары не здольны з’ехаць далёка ад Беларусі… Аднаму з тых змагароў за нармальную Беларусь, разам з кім дыктатар цкаваў усю сям’ю… Вячаславу Сіўчыку.

З днём народзінаў, Слава! Здароўя табе і добрых паплечнікаў побач! Не перастаю захапляцца тваёй стойкасцю — я б на тваім месцы не вярнулася б у Менск ніколі… Дык няхай твае мары здзейсняцца, шаноўны сябра!

Віншую таксама тваю маму Галіну Васільеўну — гераічную жанчыну — і зычу ёй моцнага здароўя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?