У восьмы раз жыхар Чыгуначнага раёна Гомеля па рашэнні суда адпраўлены ў лячэбна-працоўны прафілакторый (ЛПП).

Як паведамілі ў пракуратуры Чыгуначнага раёна Гомеля, 41-гадовы мужчына нідзе не працуе, жыве за кошт пенсіі састарэлай маці, неаднаразова накіроўваўся ў лячэбна-працоўны прафілакторый у сувязі з непераадольнай цягай да спіртнога.

На працягу года гамяльчанін шэсць разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за ўчыненне правапарушэнняў у стане алкагольнага ап’янення.

З ім сістэматычна праводзілася прафілактычная праца, у яго адрас выносілася афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці антыграмадскіх паводзінаў і магчымасці накіроўвання ў ЛПП.

Выпіўшы ў чарговы раз, як патлумачыў алкаголік падчас судовага пасяджэння, ён «прыйшоў у грамадскі пункт аховы правапарадку ў госці да супрацоўнікаў міліцыі».

Вынесенае гамяльчаніну 14 снежня судом Чыгуначнага раёна рашэнне аб накіроўванні на прымусовае лячэнне ва ўмовах ЛПП тэрмінам на 12 месяцаў з ізаляцыяй ад грамадства для медыка-сацыяльнай рэадаптацыі з абавязковым прыцягненнем да працы не стала для яго вялікай нечаканасцю. Засмуціла яго толькі тое, што надыходзячы Новы год ён будзе сустракаць не ў прывычнай кампаніі сабутэльнікаў, а ў ЛПП.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?