У пункце пропуску "Каменны Лог" ашмянскія мытнікі спынена спроба незаконнага ўвозу пяці тон кветак, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі.
"Як паказвае практыка, пры незаконных перавозках кветак у суправаджальных дакументах указваецца значна меншая колькасць, чым перамяшчаецца на самай справе. Нядаўні выпадак не стаў выключэннем", - адзначаюць у ДМК.
Кіроўцам аўтацягніка ДАФ былі прад'яўленыя афіцыйныя паперы на кветкі, зеляніну і расліны ў гаршках, якія перавозіліся з Літвы ў Расію. З улікам падазрэнняў аб магчымым парушэнні мытнага заканадаўства, транспартны сродак адправілі на дагляд.
У часе праверкі высветлілася, што кветак у паўпрычэпе перавозіцца на 75 тыс. больш, чым заяўлена ў таварасуправаджальных дакументах. Асноўную партыю кветак склалі дарагія ружы.
Па факце выяўленага правапарушэння мытня пачала адміністрацыйны працэс. Незадэклараваныя кветкі агульнай коштам звыш мільярда рублёў канфіскаваныя.