У Магілёве адбылося афіцыйнае адкрыцьцё фэстывалю духоўнай хрысьціянскай музыкі «Магутны Божа». Сёлета ён праходзіць пятнаццаты раз. Адкрыцьцё фэстывалю прыйшлі пабачыць больш за тысячу гледачоў, пераважна жанчынаў. Сярод ганаровых гасьцей фэстывалю былі амбасадарка Злучаных Штатаў Амэрыкі Карэн Ст’юарт ды расейскі амбасадар Аляксандар Сурыкаў.

Было заўважна, што на ўрачыстым адкрыцьці фэсту быў выкананы толькі музычны фрагмэнт з твору Мікалая Равенскага і Натальлі Арсеньевай «Магутны Божа», а не знакамітая малітва цалкам.

Усе рэклямныя матэрыялы пра фэстываль выкананыя па-расейску. На адкрыцьці старшыня магілёўскага гарвыканкаму Віктар Шорыкаў у сваёй прамове ніводнага слова не сказаў па-беларуску.

Бальшыня ўдзельнікаў фэстывалю – зь Беларусі і Расеі. У праграме фэстывалю значыцца па адным удзельніку з Польшчы, Украіны, Сэрбіі, Італіі, Нямеччыны. Сёлета арганізатары фэстывалю адмовіліся ад конкурснай праграмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?