Кампанія IHS iSuppli падвяла папярэднія вынікі развіцця рынку сотавых апаратаў у 2012 годзе. Паводле ацэнак, продажы мабільных тэлефонаў і смартфонаў у 2012-м вырастуць у адносінах да мінулага года толькі на 1%. Пры гэтым попыт на камунікатары падскочыць на 35,5%.

Упершыню за чатырнаццаць гадоў Nokia саступіць лідарства ў сусветным рэйтынгу вытворцаў сотавых "трубак": доля кампаніі складзе 24% супраць леташніх 30%.

На першае месца вырвецца Samsung з 29% глабальнага рынку. Год таму карэйцы мелі 24%.

На трэцім месцы апынецца Apple, чыя доля за год павялічыцца з 7 да 10%.

Далей у рэйтынгу IHS iSuppli ідуць ZTE і LG з 6 і 4% адпаведна. Год назад кампаніі займалі па 6% рынка.

У сегменце смартфонаў лідарства таксама належыць Samsung, што павялічыў на працягу года долю з 20 да 28%.
Кампанія Apple, якая знаходзіцца на другім месцы, умацавала пазіцыі з 19 да 20%. Nokia, якая замыкае тройку, імкліва губляе пакупнікоў: доля знізілася з 16 да 5%. Далей ідуць HTC і RIM з 5% рынку камунікатараў супраць 9 і 11% годам таму.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?