У Манрэалі малое дзіця ледзь не стала здабычай велізарнага арла. Крылаты драпежнік, які лунаў над паркам, нечакана сарваўся ўніз проста на маленькае дзіця. За пару метраў ад малога стаяў дарослы чалавек, але птах усадзіў кіпцюры ў дзіця і паспрабаваў узляцець.
На шчасце, ноша аказалася не пад сілу — праляцеўшы крыху больш за метр і з цяжкасцю набіраючы вышыню, птушка кінула дзіця на зямлю.

Адзін з відавочцаў паспеў зняць тое, што адбылося на відэа. Аўтар роліка за паўхвіліны да атакі арла уключыў відэазапіс, запісваючы прыгожы палёт птушкі над паркам на фоне блакітнага неба.

Дарослы, які суправаджаў дзіця, адрэагаваў вокамгненна, кінуўся напярэймы. Калі аўтар роліка, у сваю чаргу, разабраўся ў інцыдэнце, ён таксама сарваўся з месца і пабег на дапамогу. Да таго часу перапалоханы арол адпусціў дзіця, і яно ўпала на зямлю з вышыні прыкладна метра.

У дзіцяці на галаве была ярка-чырвоная шапачка з вачыма і вушкамі. Магчыма, менавіта з-за яе арол расцаніў малога як патэнцыйную здабычу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?