Мінскае гарадское ўпраўленне МНС арганізуе маніторынг стану пажарнай бяспекі забаўляльных клубаў, дыскатэк і іншых забаўляльных устаноў пры правядзенні навагодніх мерапрыемстваў у вячэрні і начны час.

Як адзначаецца на сайце МНС Беларусі, асаблівая ўвага будзе нададзена праверцы выканання патрабаванняў заканадаўства аб пажарнай бяспецы ў названых установах. У прыватнасці, будзе правярацца наяўнасць і спраўнасць першасных сродкаў пажаратушэння, унутранага водазабеспячэння, сістэм пажарнай аўтаматыкі, светлавых указальнікаў «Выхад», адпаведнасць колькасці наведвальнікаў праектнай умяшчальнасці, стан эвакуацыйных праходаў. Акрамя таго, спецыялісты звернуць увагу на карыстанне піратэхнічнымі вырабамі і адкрытага агню.

Таксама будзе арганізавана вуснае апытанне службовых асоб, супрацоўнікаў аховы на прадмет ведання патрабаванняў пажарнай бяспекі, у тым ліку дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару, спрацоўвання сістэм пажарнай аўтаматыкі, карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?