Як паведамілі НН чытачы, на Плошчы Незалежнасці пасля 19-й назіраецца канцэнтрацыя «асобаў у цывільным». Лёгкапазнавальныя, супрацоўнікі спецслужбаў стаяць групкамі па некалькі чалавек. Іх паўтара дзясяткі, большасць мерзне каля Чырвонага касцёла.
Сёння спаўняецца два гады з дня масавых пратэстаў і жорсткага разгону Плошчы-2010. Відаць, «ціхароў» выставілі дзяжурыць «на ўсякі выпадак». Але Плошча пустая.
ТГ
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ