Сёлета спаўняецца 95 гадоў ад векапомных падзей, без якіх сённяшняй незалежнай Беларусі не існавала б. У снежні 1917 у Мінску сабраўся Першы Усебеларускі з’езд. Ён сам і падзеі, якія адбываліся вакол яго, перадвызначылі дзяржаватворчыя тэндэнцыі на ўсё ХХ стагоддзе. Тады, між 5 і 17 снежня, незалежная Беларусь магла паўстаць на дэмакратычнай аснове: упершыню ў гісторыі беларусы ўсіх станаў і мясцін сабраліся разам, каб на роўных радзіцца пра будучыню свайго краю. Але бальшавікі, якія жадалі, каб Беларусь заставалася калі не часткай Расіі, дык расійскім пратэктаратам, скарысталіся правам сілы. Як толькі дэлегаты абралі орган кіравання краем – Усебеларускую Раду – з’езд быў разагнаны сілай зброі.

У з’ездзе бралі ўдзел многія з тых, хто будзе вызначаць курс Беларусі ў наступныя дзесяцігоддзі.
Хто пойдзе шляхамі БНР, БССР, Слуцкага паўстання, антыпольскай партызанкі, загіне ў катоўнях НКВД, дасягне вяршыняў улады ў СССР, зжыве век за акіянам... Пакуль яны ўсе разам, супольна вырашаюць лёс краіны. Глядзім кіно.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?