Знакамітыя брытанскія акцёры, у тым ліку зоркі фільмаў пра Гары Потэра падтрымалі беларускіх палітвязняў.

У спецыяльным звароце, арганізаваным беларускім «Свабодным тэатрам» знакамітасці заклікалі да неадкладнага вызвалення беларускіх палітвязняў, а таксама звярнуліся да брытанскага прэм'ера Дэвіда Кэмерана, каб ён зрабіў усё магчымае для гэтага. Зварот быў апублікаваны брытанскай газэтай «The Guardian»

У звароце ўзялі удзел: Алан Рыкман (прафесар Снэйп у «Гары Потэры»), Ральф Файнс (лорд Волан-дэ-Морт), Сэм Уэст (доктар Франкенштэйн у фільме «Ван Хэльсінг»), Джааана Ламлі, Марк Райланс, Цім Райс, Аджоа Андо і Сайман Кэлоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?