Начальнік аддзела па справах моладзі Брэсцкага гарвыканкама Таццяна Барышчык падала ў суд на лідара гурта «Дай дарогу!» Юрыя Стыльскага. Чыноўніца сцвярджае, што музыкант зняважыў яе гонар і годнасьць. Музыкант тлумачыць: менавіта гэтая асоба мае дачыненьне да забаронаў канцэрту гурту.

Выглядала, што канфлікт паміж брэсцкім гуртом «Дай Дарогу!» і начальнікам аддзела па справах моладзі гарвыканкама Таццянай Барышчык зноў перайшоў у латэнтную фазу. Пасля шэрагу адменаў, каманда Юры Стыльскага ўрэшце дала цалкам легальны канцэрт у мясцовым клюбе «Сфера». Але аказалася, што пакрыўджаная публічнымі выказваннямі Стыльскага чыноўніца судзіцца з музыкам.

Усё пачалося з адмененага ў Брэсце канцэрта «ДД!». Адміністрацыя клуба дала зразумець, што дзейнічае не зусім па сваёй волі, і таму музыкі прычыны адмены лагічна пачалі шукаць вышэй. Але не толькі гэтая даўняя гісторыя прымушала «ДД!» бачыць прычыну адмены канцэрта ў названых асобах. Гурт дакладна ведаў, што гарвыканкам не вельмі жадаў яго бачыць на фестывалі Men’s Fest, дзе той быў хэдлайнерам.

Вядома, што прайшлі тры судовыя пасяджэнні з гэтай нагоды, але вырак суд пакуль не вынес. Музыканты да заканчэння працэсу вырашылі не даваць аніякіх камэнтароў з гэтай нагоды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?