На Новы год у Беларусі чакаецца камфортнае для зімы надвор'е
. Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў 20 снежня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, надвор'е будзе спрыяльным для правядзення навагодніх свят.

У начныя гадзіны чакаецца мінус 3—8°С, у дзённыя гадзіны — мінус 1—6°С.
Пры гэтым чакаецца невялікі кароткачасовы снег і слабы вецер. Такое надвор'е захаваецца і на праваслаўныя Каляды.
Паводле слоў Рабава, у найбліжэйшыя дні, 21—23 снежня, у Беларусі захаваецца марознае надвор'е.
У пятніцу ноччу будзе без істотных ападкаў, днём месцамі невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 11—17°С, па ўсходзе мінус 18—23°С, максімальная днём 9—15°С марозу.

У суботу ў Беларусі чакаецца часам снег, слабая завея. На дарогах месцамі снежныя заносы, галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 8—14°С, ноччу па паўночным усходзе пры праясненнях да мінус 15—20°С.

У нядзелю ў паўднёвых і цэнтральных раёнах месцамі прагназуецца кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 10—17°С, ноччу пры праясненнях да мінус 18—22°С.

24—25 снежня ў Беларусі маразы ўзмоцняцца.
У панядзелак у асобных раёнах краіны пройдзе невялікі снег, на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 13—20°С, ноччу пры праясненнях мінус 21—25°С.

У аўторак ноччу чакаецца пераважна без ападкаў. Днём па заходняй палове краіны пройдзе кароткачасовы снег, месцамі завея, узмацненне ветру з парывамі да 15—20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 13—20°С, па ўсходняй палове пры праясненнях мінус 21—25°С. Максімальная днём мінус 8—15°С, па захадзе мінус 4—7°С.

Як адзначыў Рабаў, з-за высокай вільготнасці і ветру пры ўзмацненні маразоў тэмпература па адчуваннях будзе здавацца ніжэйшай на 5—6°С.

Як паведаміў сіноптык, з 26 снежня ў Беларусі пачнецца аслабленне маразоў.

26 снежня на большай частцы тэрыторыі пройдзе снег, мокры снег, завея, снежныя заносы, узмацненне ветру з парывамі да 15—20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 4—10°С, па ўсходзе мінус 11—16°С, максімальная днём 0°С — мінус 7°С.

27—28 снежня ноччу ў Беларусі будзе мінус 1—5°С, днём у шматлікіх раёнах прагназуецца адліга — каля 0°С. У паўднёвых рэгіёнах, у Брэсцкай і Гомельскай вобласці, тэмпература паднімецца да плюс 1—4°С.

Аднак, паводле слоў Рабава, адліга будзе нядоўгай, і да Новага года ў краіне зноў пахаладае.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?