Параўнанне коштаў на салодкія падарункі ў Мінску.

Параўнанне коштаў на салодкія падарункі ў Мінску.

Танней за ўсё набываць салодкія падарункі і мандарыны на Камароўскім рынку.

Танней за ўсё набываць салодкія падарункі і мандарыны на Камароўскім рынку.

Але трэба памятаць, што садавіна і гародніна на адкрытых рынках могуць падмарожвацца.

Але трэба памятаць, што садавіна і гародніна на адкрытых рынках могуць падмарожвацца.

Да Новага Года засталася пара дзён, і гэта самы «гарачы» час — людзі выстойваюць гадзіны ў гіганцкіх чэргах, каб набыць падарункі і прысмакі. Густ на падарункі і прысмакі ў кожнага свой, але нязменнымі ў навагоднюю ноч застаюцца шампанскае, мандарыны і салодкія падарункі дзецям. Карэспандэнт «НН» прайшоўся па буйных сетках супермаркетаў, а таксама зазірнуў на Камароўскі рынак, каб высветліць, дзе выгадна купляць гэтыя святочныя атрыбуты.

Салодкія падарункі

Дзеці пішчаць ад радасці, знаходзячы пад ялінкай прыгожую скрыню з асарці з цукерак. Сёння ў крамах можна выбраць падарунак на любы густ і гаманец. Асноўнае адрозненне — вага, склад падарунку, цана і, зразумела, выбар.

Найтаннейшыя салодкія падарункі — у фірмовых крамах «Камунаркі». Выбар падарункаў у іх неблагі (вагой ад 300 грамаў да 2,5 кілаграма), але ўсе яны адной маркі. Астатнія кандытарскія крамы гандлююць цукеркамі на вагу — відаць, канкурэнцыя з «Камунаркай» бессэнсоўная.

Шырокі выбар салодкіх падарункаў чакае таксама ў «Суседзях» — там ёсць і «Камунарка», і «Спартак», а таксама салодкія сюрпрызы з іншых краін. Кошты, зразумела, вышэйшыя. «Еўраопт» і «Рублёўскі» ў гэтым годзе, відаць, не рабілі акцэнты на салодкія дзіцячыя падарункі, таму і шэраг найменняў у гэтым крамах не вялікі. Самы танны падарунак можна купіць у «Еўраоаце» — там 500 г цукерачнага падарунка па акцыі каштуюць 39 900. Самы дарагі быў заўважаны на Камароўцы — 2,5 кілаграма за 217 тысячаў.

Шампанскае

Які ж новы год без шампанскага? Сёння на паліцах крамаў стаіць і таннае газаванае віно за 20 тысячаў, і элітныя французскія напоі з Шампані за мільён-другі. Але большасць па звычцы купляюць «Савецкае шампанскае».

Самы танны брут разліву Мінскага завода шампанскіх він можна знайсці ў «Еўраопце» па 32 900 за бутэльку. У крамах гэтай гандлёвай сетцы віны рознай ступені ігрыстасці і якасці будуць каштаваць ад 23 900 да 90 800 рублёў. У «Суседзях» той жа брут крыху даражэйшы — 33 900. Цэны на ігрыстыя там віны спыняюцца на 68 тысячах, але ёсць і шампанскае за мільён рублёў. Самы дарагі брут ад МЗШВ быў у «Рублёўскім» — там ён каштаваў аж 41 740. Але ў «Рублёўскім» добры выбар замежнага шампанскага. А вось на Камароўскім рынку шампанскае не прадаецца.

Мандарыны

Салодкіх і духмяных мандарынаў не бывае зашмат. На Камароўскім рынку цэны на «салодкія сонейкі» пачынаюцца ад 12 500, а сярэдні кошт — недзе 13,5 тысячаў.

У «Еўраопце» мандарыны прадаюцца за 14 900. У іншых гандлёвых сетках мандарыны значна даражэйшыя: у «Суседзях» яны каштуюць ад 17 520 да 18 210, а ў «Рублёўскім» — 18 220.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?