Беларусь дамовілася з Расіяй аб балансе паставак нафты ў 2013 годзе ў аб’ёме 23 млн. т.
Аб гэтым сёння на сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі БДУІРа заявіў Аляксандр Лукашэнка.

«Мы з Расіяй праводзілі перамовы. Яны 18,5 млн т прапаноўвалі, мы хацелі 23 млн т. Мы з расіянамі, праўда, дамовіліся на пастаўку 23 млн т нафты», — падкрэсліў Лукашэнка.

Ён дадаў: «Мы нафту атрымаем без праблем». Пры гэтым Лукашэнка сказаў, што, калі былі праблемы, то знайшлі, адкуль браць нафту — у Венесуэле, Азербайджане. Але ўжо мы дамовіліся з Расіяй».

* * *

Расійскі бок праз некалькі гадзін абверг інфармацыю, агучаную Лукашэнкам. Паводле дадзеных расійцаў, пагадненне аб пастаўках не падпісанае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?