Пра гэта ён заявіў падчас візіту ў БДУІР.

«Прайшоў моцны снегапад. За апошнія 10 гадоў, а можа і больш, такога не было, каб за двое сутак нас так засыпала снегам.

У іншых краінах было яшчэ горш, але і нам хапіла праблем, — адзначыў Лукашэнка. — Вывучаю грамадскае меркаванне: Ладуцька [старшыня Мінгарвыканкама] такі-сякі, дарогі не пачысціў і іншае.
Я доўга нічога не казаў, а потым падумаў, што Ладуцька вінаваты толькі ў тым, што ён не прымусіў вас прыбраць снег».

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, часам нават жыхары прыватнага сектара не хочуць прыбраць снег каля свайго дома або аўтамабіля. Пры гэтым дзяржава траціць на расчыстку тэрыторый значныя сродкі, якія маглі б быць накіраваны на іншыя сацыяльныя патрэбы.

«Такімі рэчамі трэба займацца самім», — мяркуе Лукашэнка.

Пры гэтым ён удакладніў, што размова не ідзе аб неабходнасці ўборкі сіламі насельніцтва вуліц і праспектаў — гэта зона адказнасці камунальных службаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?