Беларуская чыгунка заключыла кантракт са швейцарскай кампаніяй Stadler Bussnang AG на пастаўку ў 2013—2014 гадах шасці электрацягнікоў FLIRT для рэгіянальных ліній.
Чатыры з іх паступяць у 2013 годзе і два — у 2014-м.

Новыя цягнікі будуць вызначацца павышаным камфортам і змяшчальнасцю. У новым электрацягніку прадугледжана пяць вагонаў.

Для выгады пасажыраў сядзенні будуць размешчаныя адно за другім, а ў вагонах з'явяцца дадатковыя паліцы для ручной паклажы і багажу.

Нагадаем, першы кантракт з кампаніяй Stadler Bussnang AG на пастаўку 10 электрацягнікоў новага пакалення Беларуская чыгунка заключыла ў сакавіку 2010 года. Пяць з іх прыбылі ў Беларусь у 2011 годзе і пяць — у 2012-м. Цяпер па беларускай магістралі курсіруюць шэсць электрацягнікоў для гарадскіх і чатыры электрацягнікі для рэгіянальных ліній бізнес-класа.

Электрацягнікі новага фармату заваявалі сваю нішу на рынку пасажырскіх перавозак.

З пачатку адкрыцця рэгулярнага руху цягнікоў гарадскіх ліній імі перавезена прыкладна 2 млн. чалавек, цягнікамі рэгіянальных ліній бізнес-класа — больш як 1 млн.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?