На зьмену дажджам прыходзіць сьпёка. На наступным тыдні тэмпэратура паветра амаль паўсюль будзе перавышаць 30 градусаў, а дзе‑нідзе падбірацца і да +40.

Ад нядзелі ў краіне істотна пацяплее. Ужо пры канцы тыдня ў Берасьці будзе +32. У аўторак і сераду ў горадзе над Бугам + 34 — +36. У Гомелі будзе крыху «халадней»: +30—+32.

У Менску ў панядзелак і аўторак чакаецца + 30, у сераду +33.

Самым халодным беларускім горадам будзе Віцебск. У пачатку наступнага тыдня там будзе ня больш за 29 градусаў цяпла. Але чамусьці амаль у суседнім Полацку сыноптыкі прадказваюць +34. Мяркуецца, што ад наступнага чацьвярга пачне халадаць.

Добра, каб сыноптыкі наконт сьпёкі жорстка памыліліся ў сваіх прагнозах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0