Інфармацыя пра дасягненне дамоўленасці аб пастаўках 23 мільёнаў тон расійскай нафты ў Беларусь у 2013 годзе не адпавядае рэчаіснасці.
Пра гэта паведамляецца ў афіцыйным прэс-рэлізе міністэрства энергетыкі Расіі.

«На сёння пагадненне не падпісанае», - гаворыцца ў заяве.

Расійскі бок прапануе паставіць у Беларусь 18,5 мільёна тон нафты.

"Пастаўкі ў першым квартале 2013 будуць ажыццяўляцца зыходзячы з прапанаванага аб'ёму», - падсумавалі ў расійскім міністэрстве.

* * *

Неўзабаве афіцыйны прэс-рэліз быў зняты з сайта ведамства.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0